У Шанхаі выяўлена 5 новых выпадкаў COVID-19

2021-04-23 16:35:11
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

За мінулыя суткі ў Шанхаі было зафіксавана пяць выпадкаў заражэння COVID-19, завезеных з-за мяжы, заявілі ў пятніцу ў гарадскім камітэце па справах аховы здароўя. Новымі пацыентамі сталі кітайскія грамадзяне, якія вярнуліся ў краіну з Нігерыі, Эфіопіі, Малі, Новай Зеландыі і Славеніі. Усе яны былі дастаўлены ў медустановы для лячэння, а 165 чалавек, якія мелі цесныя кантакты з імі, змешчаныя на каранцін.

Наогул у чацвер у кантынентальным Кітаі зарэгістравана 19 новых выпадкаў COVID-19, і ўсе яны завезены з-за мяжы, паведамілі ў пятніцу ў Дзяржкамітэце па справах аховы здароўя КНР. Апроч новых “шанхайскіх”, пяць выпадкаў раскрыта ў правінцыі Гуандун, тры -- у правінцыі Юньнань і па два -- у правінцыях Чжэцзян, Сычуань і ў горадзе Чунцін, гаворыцца ў штодзённай справаздачы ведамства.

Па стане на канец чацвярга ў САР Сянган, САР Аамэнь і на Тайване колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 склала адваведна 11718, 49 і 1086 выпадкаў. У Сянгане і на Тайване ад COVID-19 памерлі 209 і 11 чалавек.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ