Першы кітайскі марсаход атрымаў назву "Чжужун"
Першы кітайскі марсаход атрымаў назву "Чжужун", - абвясцілі ў Кітайскім нацыянальным касмічным упраўленні / CNSA / у суботу, у Дзень касманаўтыкі Кітая.
"Чжужун" - імя бога агню ў старажытнакітайскай міфалогіі, што пераклікаецца з кітайскай назвай Чырвонай планеты - Хасін / вогненная планета /.
Агонь прынёс цяпло і святло продкам чалавецтва, а таксама асвяціў чалавечую цывілізацыю. Як адзначыў намеснік кіраўніка CNSA У Яньхуа, - назваўшы свой першы марсаход у гонар бога агню Кітай «распаліў полымя сваіх планетарных даследаванняў".
Паводле яго слоў, "Чжу" / па-кітайску "пажаданне" / выказвае добрыя пажаданні чалавецтву ў даследаванні Сусвету. "Жун" / па-кітайску "інтэграцыя і супрацоўніцтва" / адлюстроўвае бачанне Кітая аб мірным выкарыстанні космасу і стварэнні супольнасці адзінага лёсу.
Гэтая назва з'яўляецца яшчэ адным прыкладам навуковага рамантызму работнікаў кітайскай касмічнай галіны, а таксама дэманструе даследчы дух і ўпэўненасць у сваёй культуры, - падкрэсліў У Яньхуа.