129-ы Гуанчжоўскі кірмаш паспяхова завяршыўся, усталяваны новы рэкорд па ліку краін паходжання закупнікоў
129-я Гуанчжоўскі кірмаш паспяхова завяршыўся. Гандлёвае мерапрыемства, у трэці раз запар якое праходзіла з выкарыстаннем "хмарных тэхналогій", прынесла чаканыя вынікі. На афіцыйным сайце кірмашу зарэгістраваліся для наведвання закупнікі з 227 краін і раёнаў. Агульны аб'ём наведванняў склаў 35,38 млн, лік закупнікоў няўхільна расце, а колькасць краін іх паходжання пабіла новы рэкорд.
Як заявіў афіцыйны прадстаўнік Гуанчжоўскага кірмашу, намеснік дырэктара Кітайскага цэнтра знешняга гандлю Сюй Бін, на цяперашняй выставе новыя тавары і тэхналогіі былі прадстаўлены з выкарыстаннем "хмарных тэхналогій". 26 тысяч прадпрыемстваў, якія ўдзельнічаюць у кірмашы, загрузілі ў агульнай складанасці звыш 2,76 млн экспанатаў, што на 290 тыс. больш, чым на мінулым кірмашы. З іх 840 тысяч - новыя экспанаты, і іх колькасць стала на 110 тысяч больш, чым на папярэдняй выставе. "Разумных" экспанатаў - 110 тыс, што на 10 тыс больш, чым на папярэдняй выставе. Пераважаць на кірмашы сталі высакаякасныя, "разумныя", брэндавыя і зробленыя на заказ тавары.
Выдатныя экспанаты прыцягнулі для прагляду і вядзення перамоваў закупнікоў з усяго свету. Агульная колькасць наведванняў "хмарнага выставачнага пакою" прадпрыемстваў-удзельнікаў склала 6,87 млн, з якіх 6,82 мільёнаў - гэта колькасць наведванняў "хмарнага выставачнага пакою" прадпрыемстваў, якія ўдзельнічаюць у кірмашы экспарту, а 50 тыс. - колькасць наведванняў "хмарнага выставачнага пакою" прадпрыемстваў, якія ўдзельнічаюць у кірмашы імпарту.
У рамках цяперашняга Гуанчжоўскага кірмашу было прадпрынята мноства крокаў для садзейнічання спалучэнню ўнутранага і знешняга гандлю, а таксама для аказання дапамогі прадпрыемствам, што ўдзельнічаюць ва ўнутранай і міжнароднай "двайной цыркуляцыі". Агульная колькасць тэрміновых кантрактаў, прапанаваных закупшчыкамі з мацерыковай часткі Кітая прадпрыемствам, якія ўдзельнічаюць у кірмашы, склала 2,4 тыс., а агульная колькасць апублікаваных папярэдніх заказаў дасягнула амаль 2 тысяч.
Для наведвання кірмашу зарэгістраваліся 12 тыс. буйных камерцыйных супермаркетаў, рознічных сетак, платформаў электроннай камерцыі і іншых прафесійных закупнікоў з мацерыковай часткі Кітая. Яны ўступілі ў кантакты і правялі перамовы з 340 прадпрыемствамі, якія ўдзельнічаюць у выставе імпарту, з 28 краін і раёнаў. Тым самым яны дапамаглі замежным прадпрыемствам у засваенні кітайскага рынку і падзяліліся тымі магчымасцямі, якія адкрывае эканамічнае развіццё КНР.