Сі Цзіньпін наведаў цырымонію ўводу ў строй трох баявых караблёў ВМС Кітая
Старшыня КНР Сі Цзіньпін, які з'яўляецца таксама генеральным сакратаром ЦК КПК і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета, наведаў цырымонію ўводу ў строй трох баявых караблёў ВМС КНР - "Чанчжэн-18", "Далянь" і "Хайнань ".
Караблі перададзены ВМС НВАК і ўведзены ў строй напярэдадні ў партовым горадзе Санья / правінцыя Хайнань, Паўднёвы Кітай /.
Сі Цзіньпін паднёс капітану і паліткамісару кожнага з трох суднаў сцягі НВАК і імянныя сертыфікаты. Ён таксама прыняў удзел у групавым фатаграфаванні з імі.
Пасля заканчэння цырымоніі Сі Цзіньпін падняўся на борт караблёў і правёў праверку ганаровай варты. Ён таксама праінспектаваў бартавую зброю і абсталяванне, павітаў афіцэраў і матросаў і пакінуў запісы ў бартавых часопісах.
На прычале Сі Цзіньпін правёў сустрэчу з членамі каманды распрацоўшчыкаў караблёў, афіцэрамі і матросамі ВМС НВАК.
Пасля атрымання ўхвалы ад ЦВС карабель "Чанчжэн-18" атрымаў нумар 421, "Далянь" - 105, а "Хайнань" - 31.