Барацьба з кліматычнымі зменамі патрабуе рэальных дзеянняў
Старшыня КНР Сі Цзіньпін 22 красавіка унёс прапанову аб фарміраванні супольнасці яднання чалавека і прыроды. Лідар КНР зрабіў гэтую заяву ў Пекіне, выступаючы на кліматычным саміце, які праходзіць у рэжыме відэасувязі. Для стварэння супольнасці яднання чалавека і прыроды неабходная прыхільнасць прынцыпам гармоніі чалавека і навакольнага свету, развіцця экалогіі, сістэмнага кіравання, арыентацыі на чалавека, мультылатэралізму, а таксама агульнай, але дыферэнцыраванай адказнасці, - падкрэсліў Сі Цзіньпін.
Згодна з нядаўнім дакладам, апублікаваным Сусветнай метэаралагічнай арганізацыяй, 2020 год - адзін з трох самых гарачых у гісторыі чалавецтва. Паводкі, засухі, ураганы і іншыя стыхійныя бедствы, а таксама пандэмія каронавіруса не толькі паставілі пад удар больш за 50 мільёнаў чалавек па ўсім свеце, але і паглыбілі праблему харчовай бяспекі. На гэтым фоне наспела вострая неабходнасць правядзення кліматычнага саміту, дзе лідары розных краін свету абмяняюцца думкамі па кліматычных зменах.
Нагадаем, што на 75-й сесіі ГА ААН, якая праходзіла летась, Сі Цзіньпін заявіў аб абавязацельстве Кітая па абмежаванні спажывання вугалю, дасягненні пікавых значэнняў па выкідах вугляроду да 2030 года і дасягненні вугляроднага балансу да 2060 года. Відавочна, што тэрміны дасягнення гэтых мэтаў у Кітаі значна карацей, чым у іншых краінах, а гэта значыць, што краіна павінна прыкласці больш напружаныя намаганні ў гэтай сферы.
На цяперашнім саміце Сі Цзіньпін высунуў шэраг канкрэтных мер у гэтым накірунку, у тым ліку: падтрымка «піянераў» у дасягненні мінімальных выкідаў з ліку пэўных рэгіёнаў, галін і прадпрыемстваў, запуск анлайн-гандлю квотамі на выкіду вугляроду і іншыя.
Каментуючы заявы кітайскага лідара, дацэнт Ташкенцкага дзяржаўнага ўніверсітэта усходазнаўства А. Шарапаў адзначыў, што Кітай у якасці адказнай дзяржавы паказвае ўсяму свету сваю рашучасць у барацьбе з кліматычнымі зменамі, што павінна ўмацаваць упэўненасць міжнароднай супольнасці ў рэагаванні на кліматычную праблему.
На саміце прэзідэнт ЗША Джо Байдэн паабяцаў, што ў гэтым дзесяцігоддзі яго краіна скароціць выкіды парніковых газаў «удвая» ў параўнаньні з узроўнем 2005 года.
На працягу некалькіх мінулых гадоў працэс барацьбы з кліматычнымі зменамі ў глабальным маштабе праходзіў не так паспяхова, галоўная прычына няўдач - адмова ад рэалізацыі сваіх абяцанняў ЗША і заходнімі краінамі. Ранейшая амерыканская адміністрацыя ў аднабаковым парадку абвясціла аб выхадзе з «Парыжскага пагаднення па клімаце», што стварыла вялікія праблемы для глабальнага кліматычнага супрацоўніцтва. Хоць пасля прысягі новы прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў указ аб вяртанні ЗША да «Парыжскай дамовы», аднак многія міжнародныя аглядальнікі занепакоеныя тым, што Злучаныя Штаты спрабуюць узяць на сябе ролю лідара ў кліматычным пытанні. Так, падчас цяперашняга кліматычнага саміту Джо Байдэн абвясціў аб новай мэце ЗША па скарачэнні выкідаў парніковых газаў - за гэтым стаіць палітычная падаплёка, а менавіта імкненне ЗША аказаць ціск на Кітай, каб ён зрабіў больш саступак па гэтым пытанні.
Старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў свет прытрымлівацца міжнароднага права і прынцыпаў справядлівасці, адстойваць міжнародную сістэму на чале з ААН, выконваць мэты і прынцыпы «Рамачнай канвенцыі ААН па кліматычных зменах» і «Парыжскае пагадненне па клімаце». Гэта галоўныя дакументы ў пераадоленні кліматычных змяненняў у глабальным маштабе, заходнія краіны не павінны шукаць іншыя шляхі вырашэння гэтай праблемы.
З улікам розніцы ў развіцці і эканамічнай моцы, краіны, што развіваюцца, не здольныя ўзяць на сябе парытэтнай адказнасці нароўні з развітымі краінамі. Тым больш ва ўмовах эпідэміі перад гэтымі краінамі паўстала яшчэ больш праблем.
Сі Цзіньпін заклікаў развітыя краіны даць краінам, якія развіваюцца, падтрымку ў такіх сферах, як сродкі, тэхналогіі і павелічэнне патэнцыялу ў пераходзе да зялёнай і нізкавугляроднай мадэлі развіцця.
«У нас засталося мала часу, наперадзе нас чакае яшчэ шмат складанасцяў. Неабходна пачаць рэальныя дзеянні, каб абараніць чалавецтва ад бедстваў, звязаных з кліматычнымі зменамі», - з такім заклікам генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш звярнуўся да ўсяго свету. Свет павінен згуртавацца на барацьбу з кліматычнымі зменамі і абавязкова перамагчы ў гэтай «вайне», - адзначыў ён.