Амаль 600 тыс. культурных цэнтраў было пабудавана ў кітайскіх вёсках
575 384 культурных цэнтры было пабудавана ў сельскіх раёнах КНР па стане на снежань 2020 года, гаворыцца ў заяве Міністэрства культуры і турызму КНР.
У Кітаі быў дасягнуты значны прагрэс ва ўдасканаленні сектара грамадскіх паслуг у сферы культуры, гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Кітайскія ўлады заахвочваюць пашырэнне сеткі культурных цэнтраў і бібліятэк у павятовых рэгіёнах. Па стане на канец мінулага года ў розных кутках краіны было пабудавана больш за 20 тыс. такіх аб'ектаў, адзначаецца ў заяве.
Чакаецца, што дзякуючы гэтаму для грамадскасці будуць створаныя больш якасныя ўмовы для чытання кніг і знаёмства з мастацтвам, гаворыцца ў заяве.
У сакавіку міністэрства апублікавала заяву аб аптымізацыі сетак першаснага ўзроўню і паабяцала стымуляваць якаснае развіццё грамадскіх паслуг у галіне культуры.