У сталіцу Сірыі была дастаўлена партыя кітайскай вакцыны ад COVID-19

2021-04-25 17:18:50
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прадстаўленая кітайскім урадам партыя вакцыны ад каронавіруса новага тыпу / COVID-19 / вытворчасці кампаніі Sinopharm у суботу была дастаўлена ў Дамаск, сталіцу Сірыі.

На цырымоніі перадачы грузу ў аэрапорце пасол КНР у Сірыі Фэн Бяа заявіў, што гэтая партыя вакцыны адлюстроўвае добрыя пачуцці народа і ўрада Кітая да Сірыі, тым самым была напісана новая старонка ў гісторыі кітайска-сірыйскага супрацоўніцтва ў барацьбе з эпідэміяй COVID-19. Па словах дыпламата, гэта таксама з'яўляецца канкрэтным крокам Кітая па выкананні свайго абавязацельства зрабіць кітайскую вакцыну грамадскім дабром для ўсяго свету.

Міністр аховы здароўя Сірыі Хасан аль-Гебаш падзякаваў Кітай за дапамогу. Ён заявіў, што вакцына ад COVID-19 вытворчасці кітайскай кампаніі Sinopharm прайшла выпрабаванні ў свеце, якія даказалі яе бяспеку і эфектыўнасць. Дапамога Кітая будзе садзейнічаць вакцынацыі сірыйскага народа.

Нагадаем, пасля пачатку эпідэміі COVID-19 у Сірыі Кітай прадаставіў гэтай краіне некалькі партый супрацьэпідэмічных матэрыялаў, а таксама арганізаваў відэаканферэнцыю спецыялістаў дзвюх краін для паглыбленага абмену вопытам у сферы дыягностыкі і тэрапіі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ