Сі Цзіньпін прыбыў з інспекцыяй у Гуансі-Чжуанскі АР

2021-04-26 11:29:22
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін 25 красавіка прыбыў з інспекцыяй у Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён / Паўднёвы Кітай /.

У першай палове дня ён пабываў у пасёлку Цайвань, размешчаным у павеце Цюаньчжоу гарадской акругі Гуйлінь.

Тут Сі Цзіньпін наведаў мемарыяльны парк, прысвечаны бітве на рацэ Сянцзян, якая адбылася падчас Вялікага паходу кітайскай Чырвонай арміі 1930-х гадоў, дзе ён усклаў кошык з кветкамі ў знак павагі да памяці загінуўшых на поле бою.

Ён таксама агледзеў мемарыяльную залу на тэрыторыі парка, каб аддаць даніну павагі загінуўшым героям рэвалюцыі.

Пасля гэтага Сі Цзіньпін адправіўся ў вёску Маачжушань, дзе ён азнаёміўся з ходам работ па садзейнічанні адраджэнню сельскіх раёнаў і кіраванню на нізавым узроўні.

У другой палове дня Сі Цзіньпін агледзеў ўчастак ракі Ліцзян, дзе ён убачыў намаганні, што прымаюцца на месцах, па ахове навакольнага асяроддзя ў гэтым раёне.


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ