Кітай мае намер запусціць месяцовы зонд "Чан'э-6" прыкладна ў 2024 годзе

2021-04-26 11:30:43
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай мае намер запусціць зонд "Чан'э-6" для збору узораў ў басейне Паўднёвы полюс-Эйткен, размешчаным на адваротным баку Месяца, прыкладна ў 2024 годзе.

Галоўны канструктар трэцяга этапу кітайскай праграмы даследавання Месяца Ху Хаа паведаміў на Кітайскай касмічнай канферэнцыі, якая праходзіла ў Нанкіне (правінцыя Цзянсу, Усходні Кітай), што дэталёвае праектаванне місіі працягваецца.

У 2020 годзе Кітай запусціў зонд "Чан'э-5", паспяхова даставіўшы на Зямлю 1731 г месяцовых узораў.

У якасці рэзервовай касмічнай місіі для "Чан'э-5" "Чан'э-6" таксама будзе аўтаматычна збіраць месяцовыя ўзоры для ўсебаковага аналізу і даследаванняў.

Кітайскае нацыянальнае касмічнае ўпраўленне запрасіла навукоўцаў з усяго свету прыняць удзел у праграме, прапанаваўшы даставіць на Месяц патрэбную апаратуру.

Папярэдне былі адабраны чатыры грузы з апаратурай, распрацаванай вучонымі з Францыі, Швецыі, Італіі, Расіі і Кітая. Пасля таго, як падрабязны план місіі "Чан'э-6" будзе завершаны, канчаткова вызначацца грузы з апаратурай, якія даставіць модуль, заявіў вучоны.

Кітай будзе праводзіць разведку месяцовых рэсурсаў, навуковыя даследаванні і тэхналагічныя эксперыменты ў рамках місій "Чан'э-6", "Чан'э-7" і "Чан'э-8" з мэтай будаўніцтва прататыпа навукова-даследчай станцыі на Месяцы да 2030 года, дадаў Ху Хаа.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ