У Кітаі прызналі значны ўклад жанчын-навукоўцаў

2021-04-26 15:36:41
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Усекітайская федэрацыя жанчын прызнала пяць груп жанчын-навукоўцаў і адзінаццаць індывідуальных асоб узорамі для пераймання на нацыянальным узроўні за іх уклад у серыю навуковых дасягненняў Кітая.

Згодна з аб'явай арганізацыі, канструктар Ян Хуэй і дзевяць іншых жанчын-навукоўцаў з Кітайскай аэракасмічнай навукова-тэхнічнай карпарацыі былі ўдастоены такога звання за іх уклад у даследаванні і распрацоўку кітайскай спадарожнікавай навігацыйнай сістэмы Бэйдоу-3.

У дакуменце таксама прызнаецца, што праца навукоўца Хэ Лішэн запоўніла прабел у кітайскіх даследаваннях у галіне малекулярных механізмаў глыбакаводных істот, а таксама адзначаецца, што яна некалькі разоў здзейсніла апусканне на пілатуемым падводным апараце ў бездань мора і была першым кітайскім даследчыкам, што апусцілася на глыбіню 10 000 м.

Федэрацыя заклікала ўсіх жанчын краіны, якія займаюцца навуковай працай, браць з узораў для пераймання прыклад і ўносіць каштоўны ўклад у поўную пабудову сучаснага сацыялістычнага Кітая.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ