Кітай і Германія гатовыя сумесна процідзейнічаць тэндэнцыі «разрыву сувязяў»

2021-04-27 11:24:46
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

21 красавіка Германія паведаміла, што, нягледзячы на рознагалоссі паміж бакамі, ЕС мае патрэбу ва ўзаемадзеянні з Кітаем у процівагу палітыцы ізаляцыі, - паведамляе агенцтва «Рэйтэр».

Напярэдадні сустрэчы з кіраўніком МЗС КНР Ван І ў фармаце відэаканферэнцыі міністр замежных спраў Германіі Хайка Маас сказаў: «У краінах ЕС мы гаворым пра Кітаі як пра партнёра, канкурэнта і сістэмнага саперніка».

«У трох сферах нам трэба сфарміраваць моцныя і ўстойлівыя каналы сувязі з Пекінам. Разрыў з Кітаем - некарэктны крок», - цытуе «Рэйтэр» словы Хайка Мааса.

Падчас сустрэчы з Хайка Маасам Ван І адзначыў, што кітайска-германскія адносіны з 2020 года ў цэлым стабільныя, будучы вядучымі эканамічнымі суб'ектамі свету, Кітай і Германія павінны сумесна процідзейнічаць рэгрэсіўнай тэндэнцыі «разрыву», прыкладаць сумесныя намаганні для стабілізацыі глабальнага вытворчага ланцужку і ланцужку паставак. Паводле яго слоў, кітайскі бок выступае супраць інтарэсаў вузкіх груп, раздзімання «новай халоднай вайны», а таксама аднабаковых санкцый, заснаваных на ілжывай інфармацыі.

Хайка Маас, са свайго боку, адзначыў, што Германія надае вялікае значэнне адносінам з Кітаем, гатова актывізаваць двухбаковы дыялог у розных галінах. Германія лічыць, што «разрыў» не адпавядае інтарэсам бакоў. Паводле яго слоў, Германія гатова ўмацоўваць прагматычнае супрацоўніцтва і сумесна з Кітаем адказваць на глабальныя праблемы і выклікі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ