Кітай наладзіў навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва з больш чым 160 краінамі

2021-04-27 11:26:21
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Міністр навукі і тэхналогій КНР Ван Чжыган нядаўна заявіў, што прапанова Кітая аб апоры на ўласныя сілы і адкрытым супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій - не антаганістычныя адносіны, а дыялектычнае адзінства. Мяркуючы па больш чым 40-гадовай гісторыі рэформаў і адкрытасці, інавацыі і развіццё Кітая нельга аддзяліць ад свету, а сусветны навукова-тэхнічны прагрэс усё больш мае патрэбу ў Кітаі.

Статыстыка паказвае, што Кітай наладзіў навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва з больш чым 160 краінамі свету і ўдзельнічае ў больш чым 200 міжнародных арганізацыях і шматбаковых механізмах. Дзякуючы паглыбленаму ажыццяўленню плана дзеянняў у галіне навукова-тэхнічных інавацый «Адзін пояс, адзін шлях», Кітай аказаў падтрымку больш чым 8300 замежным маладым навукоўцам ў Кітаі, навучыў 180 тыс. стажораў, пабудаваў 33 сумесныя лабараторыі і пяць платформаў для перадачы тэхналогій, а таксама стварыў партнёрства з 8 краінамі. Супрацоўніцтва навукова-тэхнічных паркаў эфектыўна спрыяла пераўтварэнню і ўкараненню інавацыйных дасягненняў у розных краінах.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ