Праекты на 66 млрд юаняў падпісаныя на выставе ШАС у Ціндаа
Пагаднення аб гандлёва-эканамічным узаемадзеянні на суму 66 млрд 800 млн юаняў падпісаныя прадпрыемствамі краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва на гандлёва-інвестыцыйнай выставе ў Ціндаа, якая адкрылася 26 красавіка.
Выстава ШАС стала адным з першых гандлёвых кірмашоў, які пасля спаду эпідэміі каронавіруса праводзіцца не ў анлайн-фармаце, а «ужывую». На цырымоніі яе адкрыцця намеснік старшыні Кітайскага камітэта садзейнічання развіццю міжнароднага гандлю Чжан Шааган прапанаваў удзельнікам абмеркаваць перспектывы стварэння зоны свабоднага гандлю ў рамках ШАС. Генеральны сакратар ШАС Уладзімір Нораў, у сваю чаргу, заклікаў надаць увагу спалучэнню стратэгій нацыянальнага развіцця краін рэгіёну.
Плошча экспазіцыі складае 21 тыс. кв. м. На ёй прадстаўлены каля 1,5 тыс. прадпрыемстваў. У рамках выставы пройдзе шэраг форумаў і бізнес-перамоваў. У прыватнасці, будзе абмеркаванне перспектыў узаемадзеяння краін ШАС з Усебаковым рэгіянальным эканамічным партнёрствам - найбуйнейшай у свеце зонай свабоднага гандлю, пагадненне аб якой было падпісана ў мінулым годзе.
На пачатку выставы таксама адбылося падпісанне пагадненняў паміж гарадамі-пабрацімамі ШАС, быў заснаваны інстытут даследаванняў эканамічнага развіцця Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.