Даступнасць інтэрнэту ў пачатковых і сярэдніх школах Кітая дасягнула 100 працэнтаў
На канец 2020 года даступнасць інтэрнэту ў кітайскіх пачатковых і сярэдніх школах, у тым ліку пункты навучання, павялічылася з 79,37% да канца 2016 года да 100 працэнтаў. У 98% пачатковых і сярэдніх школах былі створаны мультымедыйныя аўдыторыі. Пра гэта гаворыцца ў «Справаздачы аб развіцці лічбавага Кітая ў 2020 годзе». Дакумент апублікаваў 25 красавіка намеснік кіраўніка Канцылярыі інтэрнэт-інфармацыі КНР Шэн Жунхуа на галоўным форуме 4-га саміту «Лічбавы Кітай».
Згодна з дакументам, за перыяд 13-й пяцігодкі былі дасягнуты важныя вынікі ў стварэнні лічбавага Кітая. Па маштабе інфармацыйнай інфраструктуры Кітай лідзіруе ў свеце. У краіне была створана найбуйнейшая ў свеце оптавалакновая сетка і сетка 4G. Па стане на канец 2020 года колькасць карыстальнікаў інтэрнэту ў краіне дасягнула 989 млн чалавек., каэфіцыент распаўсюджвання інтэрнэту склаў 70,4%, было пабудавана ў агульнай колькасці 718 тыс. базавых станцый 5G. Між тым, лічбавая эканоміка праяўляе ўсё большую актыўнасць. Доля дабаўленага кошту асноўных галін лічбавай эканомікі ў ВУП краіны склала 7,8%. Па агульным аб'ёме лічбавай эканомікі Кітай падняўся на другое месца ў свеце.
«Падтрымка маючых патрэбу з дапамогай магчымасцяў інтэрнэту дапамагла атрымаць перамогу ў інтэнсіўнай ліквідацыі галечы, у корані вырашылася гістарычная праблема з недаступнасцю інтэрнэту для бедных раёнаў», - заявіў Шэн Жунхуа. Па словах чыноўніка, развіццё электроннага гандлю ў сельскай мясцовасці спрыяла вяртанню да актыўнага жыцця бедных раёнаў. Рознічны абарот інтэрнэт-гандлю ў сельскіх раёнах краіны павялічыўся са 180 млрд юаняў ў 2014 годзе да 1,79 трлн у мінулым. Анлайн-дабрачыннасць змяніла жыццё вялікай колькасці бедных слаёў насельніцтва. У краіне 832 бедных паветаў дзяржаўнага ўзроўню аб'ядналі анлайн-парталы, нацэленыя на падтрымку жывучых у нястачы. Маштаб гандлю праз падобныя пляцоўкі перавысіў 9,97 млрд юаняў.
У перыяд 14-й пяцігодкі Кітай гатовы ўсебакова прасоўваць стварэнне лічбавага Кітая праз рэалізацыю мер у 10 аспектах, такіх як паскарэнне аптымізацыі і мадэрнізацыі інфармацыйнай інфраструктуры, садзейнічанне лічбаваму пераўтварэнню прамысловасці, спрыянне ўзаемавыгаднаму міжнароднаму і міжрэгіянальнаму супрацоўніцтву ў лічбавай сферы і г.д.