Сі Цзіньпін падкрэсліў важнасць інавацый у індустрыі па вытворчасці абсталявання і заклікаў прыватныя прадпрыемствы смела развівацца

2021-04-27 16:20:45
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін 26 красавіка падкрэсліў, што толькі інавацыі здольныя дапамагчы індустрыі па вытворчасці абсталявання стаць мацней.

Сі Цзіньпін зрабіў гэтыя заўвагі падчас наведвання кампаніі па вытворчасці абсталявання Guangxi Liugong Group Co., Ltd. падчас інспекцыі ў горадзе Лючжоу Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна на поўдні Кітая.

Ён азнаёміўся з сітуацыяй кампаніі ў галіне вытворчай і гаспадарчай дзейнасці, а таксама ў сферах даследаванняў і распрацовак.

Сі Цзіньпін адзначыў, што высакаякаснае развіццё - гэта шлях, па якім кітайская эканоміка павінна ісці ў перыяд 14-й пяцігодкі (2021-2025 гг.), і высакаякаснае развіццё індустрыі па вытворчасці абсталявання з'яўляецца галоўным прыярытэтам.

Паводле яго слоў, Кітай павінен няўхільна рухацца наперад па шляху самастойных інавацый і прыкладаць настойлівыя намаганні для дасягнення большага прагрэсу.

У той жа дзень Сі Цзіньпін таксама наведаў раён вытворчасці мясцовай стравы ласыфэнь (улітачная рысавая локшына) горада Лючжоу.

Падчас наведвання раёна вытворчасці мясцовай стравы ласыфэнь Сі Цзіньпін выказаў надзею, што прыватныя прадпрыемствы змогуць смела і ўпэўнена развівацца.

Паводле яго слоў, ператварыць невялікі бізнэс па вытворчасці рысавай локшыны ў буйны - гэта няпростая задача.

"Мы заахвочваем развіццё прыватных прадпрыемстваў. Калі яны сутыкаюцца з цяжкасцямі, партыя і дзяржава аказваюць ім падтрымку, а калі ўзнікае праблема, прапануюць рэкамендацыі. Мы спадзяемся, што прыватныя прадпрыемствы змогуць развівацца смела і ўпэўнена", - падкрэсліў Сі Цзіньпін.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ