У Кітаі запусцілі дзевяць камерцыйных спадарожнікаў

2021-04-27 16:27:15
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі ў аўторак запусцілі ў космас дзевяць камерцыйных спадарожнікаў з дапамогай ракеты-носьбіта "Чанчжэн-6.

Ракета-носьбіт стартавала з касмадрома Тайюань у правінцыі Шаньсі на поўначы Кітая ў 11:20 па пекінскім часе.

Для ракет-носьбітаў серыі "Чанчжэн" гэты палёт стаў ужо 366-м па ліку.

Сярод запушчаных спадарожнікаў былі Qilu-1 і Qilu-4, якія выйшлі на зададзеныя арбіты і будуць прадастаўляць паслугі дыстанцыйнага зандзіравання для правінцыі Шаньдун / Усходні Кітай / у такіх галінах, як землеўпарадкаванне, гарадское будаўніцтва, сельская і лясная гаспадаркі, энергетыка, прадухіленне стыхійных бедстваў і змякчэнне іх наступстваў.

Астатнія адпраўленыя ў космас спадарожнікі будуць выкарыстоўвацца для тэсціравання тэхналогій у такіх сферах, як праектаванне спадарожнікавых платформаў, атрыманне малюнкаў і правядзенне назіранняў у рэальным часе, збор і перадача даных, назіранне за малымі нябеснымі целамі і прадастаўленне паслуг дыстанцыйнага зандзіравання.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ