Міжнародная выстава спажывецкіх тавараў стане новым акном для адкрыцця Кітая

2021-04-29 16:10:39
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайская міжнародная выстава спажывецкіх тавараў, якая пройдзе з 7 па 10 мая ў астраўной правінцыі Хайнань на поўдні Кітая, стане новым акном для адкрыцця краіны на высокім узроўні, паведаміла ў сераду Міністэрства камерцыі КНР.

Выстава будзе дэманстраваць, што Кітай заўсёды прытрымліваецца сваёй нацыянальнай палітыкі адкрытасці знешняму свету і рашуча прасоўвае глабалізацыю, заявіў намеснік міністра камерцыі КНР Ван Біннань, дадаўшы, што Кітай вітае ўсе краіны сесці на "экспрэс" развіцця Кітая.

Гэта першая выстава на дзяржаўным узроўні, прысвечаная таварам вышэйшай якасці, сказаў Ван Біннань на прэс-канферэнцыі.

Паводле яго слоў, выстава будзе спрыяць будаўніцтву Хайнаньскага порта свабоднага гандлю, пашырэнню ўнутранага спажывання і якаснаму развіццю эканомікі. Гэта таксама дапаможа прасунуць новую мадэль развіцця "двайной цыркуляцыі", у якой унутраны і знешні рынкі будуць дапаўняць і ўзмацняць адзін аднаго, а ўнутраны рынак будзе апорай.

Больш за 1 300 брэндаў з 69 краін і рэгіёнаў свету прадставяць свае тавары на выставе, якая, як чакаецца, прыцягне звыш 20 тыс. закупных кампаній і больш за 200 тыс. наведвальнікаў. Плошча выставачнай зоны складзе 80 тыс. кв. м, у тым ліку 60 тыс. кв. м зойме міжнародная выставачная зона, дзебудуць прадстаўлены гадзіннікі, касметыка, ювелірныя вырабы, аўтамабілі, яхты, бытавая электроніка, спіртныя напоі, прадукты харчавання і тавары для здароўя ад вядучых брэндаў.

З ліпеня 2020 года квота на бяспошлінныя пакупкі на Хайнань была павялічана з 30 тыс. юаняў да 100 тыс. юаняў у год, у той час як абмежаванні на пакупкі былі значна скарочаныя, а таксама быў пашыраны спіс бязпошліннай прадукцыі.

"Пакупкі на выставе не паўплываюць на гадавую квоту на бяспошлінныя пакупкі ў афшорных зонах ", - сказаў Ван Біннань.

Кітай пачне месячную кампанію па прасоўванні спажывання ў траўні на фоне намаганняў па павелічэнні спажывецкіх расходаў, паколькі краіна фактычна ўзяла пад кантроль COVID-19.

У межах кампаніі крамы бяспошліннага гандлю на Хайнане будуць прадастаўляць зніжкі і праводзіць розныя рэкламныя акцыі, заявіў Ван Біннань.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ