​У Інстытуце Канфуцыя ў Мінску адкрыўся курс "Кітайскі традыцыйны жывапіс"

2021-04-30 11:20:04
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 28 красавіка адкрыўся навучальны курс "Кітайскі традыцыйны жывапіс".

Падчас навучання слухачы даведаюцца пра гісторыю ўзнікнення і развіцця кітайскага жывапісу і каліграфіі, пазнаёмяцца з асноўнымі прыёмамі выяўленчага майстэрства і тэхнікай стылю "се-і", цесна звязанага з асаблівай філасофіяй лініі і паняццем гармоніі прасторы і чалавека ў ёй.

Курс складаецца з 8 майстар-класаў, на якіх будуць закладвацца тэарэтычныя веды і асвойвацца асноўныя тэхнічныя прыёмы абыходжання з пэндзлем, тушшу і рысавай паперай. Заняткі змогуць наведваць усе, хто цікавіцца жывапісам і культурай Усходу.

Вядзе курс мастачка, якая навучалася традыцыйнаму кітайскаму жывапісу і каліграфіі ў кітайскіх і расійскіх майстроў, Кацярына Марцінеўская.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ