У кантынентальнай частцы Кітая за мінулыя суткі выяўлена 13 новых завезеных выпадкаў COVID-19

2021-04-30 11:23:00
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У чацвер у кантынентальнай частцы Кітая было зафіксавана 13 новых завезеных з-за мяжы выпадкаў заражэння COVID-19, паведамілі ў пятніцу ў Дзяржаўным камітэце па справах аховы здароўя КНР.

Сярод новых завезеных выпадкаў 7 было зарэгістравана ў г. Шанхай, два - у прав. Гуандун, па адным - у правінцыях Шаньсі, Цзянсу, Фуцзянь і Хайнань.

У чацвер у кантынентальнай частцы краіны былі выяўлены тры новыя пацыента з падазрэннем на заражэнне COVID-19, якія прыбылі з-за мяжы, новыя смяротныя выпадкі ад гэтага захворвання ў той дзень адсутнічалі, паведамілі ў ведамстве.

Да канца чацвярга агульная колькасць завезеных з-за мяжы выпадкаў заражэння COVID-19 у кантынентальнай частцы Кітая ўзрасла да 5 657 з якіх 5 370 пацыентаў выпісаліся са шпіталяў пасля акрыяння, а 287 чалавек усё яшчэ знаходзіліся на лячэнні ў медустановах краіны. Смяротных выпадкаў сярод пацыентаў гэтай катэгорыі зарэгістравана не было.

Па стане на канец таго ж дня, у кантынентальнай частцы краіны ў агульнай колькасці было зарэгістравана 90 655 пацверджаных выпадкаў COVID-19, у тым ліку 328 пацыентаў усё яшчэ знаходзіліся на лячэнні ў медустановах краіны, прычым трое з іх - у цяжкім стане.

У агульнай колькасці 85 691 чалавек пакінуў бальніцы пасля акрыяння, а 4 636 чалавек памерлі ад гэтай хваробы.

Па стане на канец чацвярга ў кантынентальнай частцы Кітая заставаліся 10 пацыентаў з падазрэннем на заражэнне каронавірусам.

Таксама ў той дзень было выяўлена 19 новых бессімптомных носьбітаў каронавіруса, усе з якіх прыбылі з-за мяжы. У чацвер пад медыцынскім наглядам заставаліся 324 бессімптомных носьбіта каронавіруса, 315 з іх прыбылі з-за мяжы.

Па стане на канец чацвярга ў САР Сянган, САР Аамэнь і на Тайвані колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 склала 11 770, 49 і 1 121 адпаведна. У Сянгане і на Тайвані ад COVID-19 памерлі 209 і 12 чалавек адпаведна.

У агульным 11 404 пацыента ў САР Сянган, 49 у САР Аамэнь і 1 051 на Тайвані выпісаліся са шпіталяў пасля выздараўлення.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ