ЗША маюць намер дазволіць уезд у краіну кітайскім студэнтам

2021-04-30 17:15:18
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Улады ЗША аслабяць уведзеныя з-за пандэміі абмежаванні на ўезд у краіну для замежнікаў многіх краін і рэгіёнаў свету, у прыватнасці, студэнтаў з Кітая, - пра гэта паведаміла 27 красавіка прэс-служба Дзярждэпартамента.

Новае рашэнне Вашынгтона ахоплівае асоб, якія працуюць у сферы важнай інфраструктуры, журналістаў, студэнтаў і некаторых выкладчыкаў, занятых у праграмах абмену. Гэта ў першую чаргу тычыцца тых, хто знаходзіцца ў Кітаі, Бразіліі, Іране, Паўднёвай Афрыцы і большасці еўрапейскіх краін.

Як паведамляе агенцтва Reuters, большая частка замежных студэнтаў, якія праходзяць навучанне ў ЗША, - грамадзяне КНР. У сувязі з пандэміяй улады ЗША раней абмежавалі ўезд у краіну для замежных студэнтаў, таму яны не маглі вярнуцца ў ВНУ. Зараз да пачатку восеньскага семестра яны, нарэшце, змогуць заехаць у ЗША.

Разам з тым, Дзярждэпартамэнт папярэдзіў, што з-за пандэміі колькасць выдаваемых віз па-ранейшаму абмежавана. Тым, хто атрымаў папярэднюю візавую падтрымку варта ўдакладніць на сайтах дыппрадстаўніцтваў ЗША пра запіс на сумоўі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ