Каментар: За 100 дзён пасля ўступлення на пасаду прэзідэнта ЗША Джо Байдэн пакуль не вырашыў наладзіць адносіны з Кітаем
28 красавіка Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн выступіў з прамовай у Кангрэсе з нагоды 100 дзён пасля ўступлення на пасаду прэзідэнта краіны. Кажучы пра адносіны з Кітаем, Джо Байдэн абвінавачваў Кітай у так званым "правядзенні несправядлівай гандлёвай палітыкі". У сваім выступленні ён сказаў, што Злучаныя Штаты "павінны падтрымліваць моцную ваенную прысутнасць у Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне" і "выконваць свае абавязацельствы па абароне правоў чалавека і свабоды".
"Канкурэнцыя, супрацоўніцтва, канфрантацыя" - гэта спосаб зносін з Кітаем, які неаднаразова падкрэслівала адміністрацыя Байдэна. Відавочна, што на "канфрантацыю" прыпадае больш значная доля, у гэтай галіне адміністрацыя Байдэна працягвае і карэктуе палітыку свайго папярэдніка. Тое, што ён працягвае, - гэта стратэгічная мэта, якую Вашынгтон ужо сфарміраваў, каб стрымліваць Кітай, і ідэалагічная канфрантацыя, ініцыятарам якой выступаў Майк Пампея і іншыя амерыканскія палітыкі. Тое, што ён карэктуе, - не што іншае, як сродкі і метады барацьбы з Кітаем. Гэта прыкметна выяўляецца ў абнаўленні пазіцыі "шматбаковасці", што на самой справе з'яўляецца прыцягненнем саюзнікаў для стварэння "кола стрымлівання Кітая".
Адміністрацыя Байдэна разглядае Кітай як "самага вялікага канкурэнта Злучаных Штатаў". Канфрантацыйныя меры, прынятыя адміністрацыяй Байдэна, нават узмацніліся, у параўнанні з яго папярэднікам. Палітыка новай адміністрацыі Злучаных Штатаў у дачыненні да Кітая не змянілася.
Сітуацыя, якая склалася, не ёсць выпадковасць. У студзені гэтага года, калі новы ўрад ЗША ўступіў на пасаду, аналітыкі меркавалі, што далейшае стаўленне Амерыкі да Кітая не стане лепей. Вашынгтон усё ж такі абраў памылковую пазіцыю ў адносінах да Пекіна, не ўхваляючы яго мірнае развіццё і працягваючы настойваць на «кітайскай пагрозе». Памылковыя меркаванні небяспечныя не толькі для самога Вашынгтона, але і для свету ў цэлым.
Сінгапурскі дыпламат і навукоўца Кішорэ Махбубані ў нядаўнім артыкуле адзначыў, што працяг рэалізацыі знешняй палітыкі перыяду Д. Трампа ў адрас Кітая прывядзе да паслаблення ЗША і няспыннага росту Кітая. Іншыя краіны з лёгкасцю зоймуць месца ЗША і будуць развіваць супрацоўніцтва з Кітаем.
Кітай паставіў сабе мэту палепшыць якасць жыцця народа, і не мае намеру кідаць каму-небудзь выклік ці ўшчамляць аўтарытэт. Вашынгтону неабходна спыніць небяспечную тэндэнцыю супрацьстаяння і вярнуцца да двухбаковага супрацоўніцтва і здаровай канкурэнцыі з Пекінам.