У Пекіне ў травеньскія канікулы назіраўся ўсплёск турызму
У Пекіне ў перыяд пяцідзённых канікул назіралася імклівае аднаўленне турыстычнай плыні. За гэты час горад прыняў больш8,4 млн турыстаў. Пра гэта заявілі сталічныя ўлады.
Паводле даных Упраўлення па справах культуры і турызму Пекіна,колькасць турыстаў вырасла на 81,9% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склала 98,4% ўзроўню 2019 года.
Даходы турыстычнай галіны ў сталіцы Кітая за святочныя дні склалі каля 9,3 млрд юаняў.
Самымі папулярнымі адметнымі мясцінамі ў горадзе сталі вуліца Ванфуцзін, хутун Наньлагусян і возера Шыча, якія наведалі адпаведна 1,6 млн, 1,1 млн і 917 тыс. чалавек.
Аднаўленне турыстычнага патоку ў Пекіне адбываецца па меры паляпшэння сітуацыі з COVID-19 у Кітаі і разгортвання агульнанацыянальнай кампаніі па масавай вакцынацыі.