У Сянгане больш за 1 млн чалавек прышчапіліся як мінімум адной дозай вакцыны ад COVID-19
Больш за 1 млн жыхароў Сянгана атрымалі па меншай меры адну дозу вакцыны ад COVID-19 за больш чым два месяцы з пачатку масавай вакцынацыі, заявілі ў адміністрацыі Сянгана. Па заяве адміністрацыі САР, гэта складае каля 15 працэнтаў жыхароў ва ўзросце 16 гадоў і старэйшых, дапушчаных да вакцынацыі.
26 лютага ў Сянгане стартавала праграма вакцынацыі. З тых часоў там было ўведзена больш 1,59 млн доз вакцыны, пры гэтым каля 588,1 тыс. чалавек ужо цалкам прышчэпленыя.
Афіцыйны прадстаўнік адміністрацыі Сянгана заклікаў усіх жыхароў як мага хутчэй зрабіць прышчэпкі ад каранавіруса. "Высокая доля вакцынаваных дазволіць нам як мага хутчэй аднавіць эканамічную дзейнасць. Улічваючы пагрозу ў выглядзе новых штамаў COVID-19, нам неабходна прайсці вакцынацыю, каб абараніць сябе і тых, хто побач з намі", -- заявіў ён.