У Кітаі адкрылася міжнародная выстава спажывецкіх тавараў
Міжнародная выстава спажывецкіх тавараў адкрылася 6 мая ў горадзе Хайкоу /правінцыя Хайнань/. Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Ху Чуньхуа прысутнічаў на цырымоніі адкрыцця, зачытаў віншавальны ліст ад старшыні КНР Сі Цзіньпіна і выступіў з прамовай.
Ху Чуньхуа адзначыў, што ў віншавальным лісце Сі Цзіньпін заявіў пра гатоўнасць Кітая выкарыстаць перавагі порта свабоднага гандлю ў правінцыі Хайнань, спрыяць свабоднай цыркуляцыі вытворчых фактараў, паглыбляць двухбаковае, шматбаковае і рэгіянальнае супрацоўніцтва, а таксама згуртавана працаваць для стварэння прыгожай будучыні.
Ху Чуньхуа падкрэсліў, што Кітай будзе рэалізоўваць новую канцэпцыю развіцця, пашыраць імпарт высакаякасных спажывецкіх тавараў, павышаць функцыянальнасць пляцовак адкрытасці знешняму свету, каб стварыць спрыяльныя рынкавыя ўмовы для прадпрыемстваў усіх краін і яшчэ больш паглыбіць двухбаковае, шматбаковае і рэгіянальнае супрацоўніцтва. Ху Чуньхуа выказаў спадзяванне, што ўсе бакі прыкладуць сумесныя намаганні, каб зрабіць міжнародную выставу спажывецкіх тавараў эфектыўнай, а таксама ператварыць яе ў пляцоўку для дасягнення ўзаемнай выгады для ўсіх краін. - Р -