Рознічны абарот анлайн-турызму ў Кітаі вырас на 371,2%

2021-05-07 16:44:49
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Дзякуючы фестывалю інтэрнэт-пакупак брэндавых і якасных тавараў рознічны абарот інтэрнэт-продажаў у перыяд першамайскіх канікул у Кітаі вырас на 29,2%, а рознічны абарот у сектары анлайн-турызму -- на 371,2% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пра гэта сведчаць даныя Міністэрства камерцыі КНР.

Згодна з вынікамі маніторынгу ключавых платформаў электроннай камерцыі, праведзенага Мінкамерцыі, за перыяд з 28 красавіка, калі стартаваў фестываль інтэрнэт-пакупак брэндавых і якасных тавараў, стаў відавочным якасны рост аб'ёмаў анлайн-спажывання: за першыя 8 дзён рознічны абарот інтэрнэт-гандлю па ўсёй краіне дасягнуў 381,8 млрд юаняў; у тым ліку рознічны абарот інтэрнэт-продажаў рэальных тавараў па ўсёй краіне склаў 304,2 млрд юаняў.

Прыкметным попытам стаў карыстацца анлайн-турызм. З 1 па 5 мая аб'ём продажаў анлайн-турыстычных прадуктаў і электронных квіткоў на наведванне адметных мясцін вырас на 526,3% і на 300,7% адпаведна. Бурна развіваецца попыт на высакаякасныя экскурсіі, а колькасць прыватных групавых тураў, сямейных тураў і падарожжаў па месцах "чырвонага турызму" вырасла больш чым у 11 разоў, у 8 разоў і ў 3 разы адпаведна.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ