МЗС КНР пракаментавала прыпыненне ўсёй дзейнасці ў рамках Кітайска-аўстралійскага стратэгічнага эканамічнага дыялогу

2021-05-07 16:45:34
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

«Аўстралія апошнім часам злоўжывае выкарыстаннем матываў нацыянальнай бяспекі, каб яшчэ больш абмежаваць і стрымаць супрацоўніцтва з Кітаем», -- заявіў 6 траўня афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь. Паводле яго слоў, Кітай вымушаны прыняць неабходныя меры ў адказ.

Ван Вэньбінь зрабіў такую заяву, каментуючы рашэнне Дзяржкамітэта па справах развіцця і рэформаў КНР прыпыніць на нявызначаны тэрмін усю дзейнасць у рамках Кітайска-аўстралійскага стратэгічнага эканамічнага дыялогу. Прыняцце такога рашэння звязана са стаўленнем урада Аўстраліі да пытанняў супрацоўніцтва з Кітаем, паказваецца ў заяве, размешчанай на сайце ведамства.

«Кітай заўсёды прытрымліваецца меркавання, што здаровыя і стабільныя адносіны паміж Кітаем і Аўстраліяй адказваюць фундаментальным інтарэсам абедзвюх краін», -- сказаў Ван Вэньбінь. Ён дадаў, што кітайска-аўстралійскае супрацоўніцтва -- узаемавыгаднае па сваёй сутнасці. Пры гэтым узаемная павага і давер з'яўляюцца перадумовамі для дыялогу і прагматычнага супрацоўніцтва паміж краінамі, указаў афіцыйны прадстаўнік.

Аўстралія, нягледзячы на цвёрдую пазіцыю Кітая, злоўжывае матывамі нацыянальнай бяспекі і ўсё больш абмяжоўвае развіццё сумесных кітайска-аўстралійскіх праектаў, а таксама стрымлівае існуючыя дасягненні ў галінах эканомікі, гандлю і гуманітарнай сферы, адзначыў Ван Вэньбінь. Гэта сур'ёзна падрывае ўзаемадавер паміж Кітаем і Аўстраліяй і разбурае аснову для нармальных абменаў і супрацоўніцтва, падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ