Кітай запусціў спадарожнікі дыстанцыйнага зандзіравання

2021-05-07 16:51:38
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай вывеў на арбіту групу новых спадарожнікаў дыстанцыйнага зандзіравання.

Запуск ракеты-носьбіта "Чанчжэн-2С" са спадарожнікамі серыі "Яагань-30" адбыўся з касмадрома «Січан» у правінцыі Сычуань у 02:11 7 траўня да пекінскім часе.

Спадарожнікі будуць выкарыстоўвацца для маніторынгу электрамагнітнай сітуацыі і тэхнічных выпрабаванняў.

На борце ракеты-носьбіта таксама знаходзіўся спадарожнік, які належыць сямейству "Цяньці". Спадарожнік "Цяньці-12" прызначаны для збору і перадачы даных.

Сённяшні запуск стаў 369-м для ракет-носьбітаў серыі "Чанчжэн".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ