Лі Кэцян падкрэсліў важнасць мер па стымуляванні ўстойлівага развіцця вытворчасці збожжа

2021-05-07 16:52:22
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян падкрэсліў важнасць прыняцця мер па далейшым стымуляванні ўстойлівага развіцця вытворчасці збожжа і рэальнага павышэння патэнцыялу забеспячэння харчовай бяспекі.

Забеспячэнне харчовай бяспекі звязана з агульнай сітуацыяй у галіне нацыянальнай бяспекі і развіцця і з'яўляецца прыярытэтнай задачай у прасоўванні мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі і сельскіх раёнаў, адзначылі на пасяджэнні. Сёлета пасяўныя плошчы азімай пшаніцы павялічыліся ўпершыню за апошнія 4 гады. Летам зноў чакаецца добры ўраджай.

На пасяджэнні былі вылучаныя наступныя патрабаванні: падрыхтавацца да закупачнай дзейнасці, фарміравання запасаў і рэгулявання рынку для забеспячэння бесперабойных паставак і стабільных цэнаў; узмацніць абарону і якаснае ўладкаванне ворных зямель.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ