Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з генсекам ААН А. Гутэрышам

2021-05-07 16:53:22
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Старшыня КНР Сі Цзіньпін 6 траўня вечарам правёў тэлефонную размову з генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам.

Сі Цзіньпін адзначыў, што ў апошнія некалькі гадоў ААН сутыкнулася з рэдкімі і складанымі сітуацыямі. Паводле яго слоў, мультылатэралізм неаддзельны ад ААН і міжнароднага права, як і неаддзельны ад супрацоўніцтва ўсіх дзяржаў. Усім краінам варта весці справы ў адпаведнасці з мэтамі і прынцыпамі Статута ААН, не дапускаць прымянення гегеманізму, не дапускаць фарміравання вузкіх колаў і ідэалагічнага супрацьстаяння. Кітай мае намер і далей падтрымліваць дзейнасць ААН.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што ключавой задачай міжнароднай супольнасці ў цяперашні час па-ранейшаму з'яўляецца барацьба з COVID-19. Свету трэба умацоўваць супрацоўніцтва. Кітай прадаставіў вакцыны ў якасці дапамогі больш чым 80 дзяржавам, экспартаваў вакцыны у больш чым 50 краін. Па словах Сі Цзіньпіна, кітайскі бок таксама прыняў рашэнне забяспечыць вакцынамі міратворцаў ААН і Міжнародны алімпійскі камітэт, а таксама працягваць аказваць актыўную падтрымку глабальнай ініцыятыве COVAX.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ