Сі Цзіньпін накіраваў віншавальную тэлеграму ўдзельнікам 1-й Кітайскай міжнароднай выставы спажывецкіх тавараў
Старшыня КНР Сі Цзіньпін даслаў віншавальную тэлеграму ўдзельнікам 1-й Кітайскай міжнароднай выставы спажывецкіх тавараў.
Як адзначыў Сі Цзіньпін, правядзенне Кітайскага міжнароднага ЭКСПА спажывецкіх тавараў і прадастаўленне гандлёвай пляцоўкі для дэманстрацыі лепшых спажывецкіх тавараў з усяго свету спрыяе таму, што ўсе краіны змогуць скарыстацца магчымасцямі, якія адкрывае перад імі кітайскі рынак, садзейнічае аднаўленню і росту сусветнай эканомікі, а таксама дае Кітаю магчымасць даць свету высакаякасныя спажывецкія тавары ў яшчэ большых маштабах. Госці і прадстаўнікі розных грамадскіх колаў з усіх краін змогуць паглыбіць кантакты, сумесна акрэсліць планы далейшага супрацоўніцтва і прынесці яшчэ больш карысці народам розных краін.
Сі Цзіньпін таксама падкрэсліў, што Кітай разлічвае выкарыстоўваць перавагі порта свабоднага гандлю ў правінцыі Хайнань як месца, дзе ажыццяўляецца ўсебаковае паглыбленне рэформаў і ў эксперыментальным рэжыме праводзіцца палітыка адкрытасці максімальнага ўзроўню, для паглыблення двухбаковага, шматбаковага і рэгіянальнага супрацоўніцтва і для таго, каб разам з усімі бакамі агульнымі намаганнямі ствараць больш цудоўную будучыню для ўсяго чалавецтва.
1-я Кітайская міжнародная выстава спажывецкіх тавараў арганізавана Міністэрствам камерцыі КНР і народным урадам правінцыі Хайнань. Удзел у ЭКСПА бярэ паўтары тысячы кітайскіх і замежных прадпрыемстваў з амаль 70 краін.