Рынак спажывання прадэманстраваў моц эканамічнага рынку Кітая

2021-05-07 17:19:17
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Першамайскія вакацыі прадэманстравалі выдатныя паказчыкі па ўнутраным спажывецкім рынку. Агульная колькасць пасажырскіх паездак у краіне дасягнула 267 млн, што на 119,7% больш аналагічнага перыяду мінулага года. Агульныя даходы ад турызму склалі 113 млрд 230 млн юаняў.

Рынак спажывання паказаў эфектыўнасць супрацьэпідэмічных мер у Кітаі. У дасягненні гэтага пазітыўнага выніку важную ролю адыгралі сукупныя макраэканамічныя метады: пашырэнне ўнутранага спажывання, бесперапыннае паляпшэнне спажывецкага асяроддзя і інш.

На працягу многіх гадоў спажыванне з'яўляецца асновай стабільнага высакаякаснага развіцця Кітая, і Кітай неаднаразова падкрэсліваў, што ўнутраная эканоміка з'яўляецца апорай. Актывізацыя спадарожных працэсаў накіравана на злучэнне ўнутранага і міжнароднага рынку шляхам стымулявання патэнцыялу ўнутранага попыту.

Для замежных кампаній, якія імкнуцца пазбавіцца ад негатыўных наступстваў пандэміі COVID-19, кітайскі рынак мае першарадную значнасць і найшырэйшыя магчымасці для аднаўлення і прагрэсу.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ