МЗС КНР абвінаваціла краіны “Вялікай сямёркі” ў паклёпе

2021-05-07 17:19:52
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

6 мая спікер МЗС КНР Ван Вэньбінь, рэагуючы на сумесную заяву кіраўнікоў МЗС краін “Вялікай сямёркі” пра тое, што кітайскія ўлады "праводзяць палітыку, якая парушае правы чалавека ў Тыбеце, Сіньцзяне і Сянгане", заявіў, што гэтыя абвінавачанні з'яўляюцца галаслоўнымі і не абапіраюцца на факты.

Ван Вэньбінь назваў падобныя выпады грубым замахам на суверэнітэт Кітая і адзначыў, што заява міністраў супярэчыць глабальнай тэндэнцыі па забеспячэнні ўсеагульнага міру і развіцця і падрывае нормы міжнародных адносін. Ён таксама парэкамендаваў краінам “Вялікай сямёркі” больш актыўна заняцца вырашэннем сваіх унутраных праблем у сферы правоў чалавека і іншымі пытаннямі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ