Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам МАК Т.Бахам

2021-05-08 15:20:20
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Старшыня КНР Сі Цзіньпін сёння правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэта Томасам Бахам. Сі Цзіньпін павіншаваў Т. Баха з перавыбраннем на пасаду прэзідэнта МАК і заявіў, што пад кіраўніцтвам Т. Баха МАК гуртуе розныя сілы, садзейнічаючы бурнаму развіццю алімпійскага руху.Старшыня КНР адзначыў, што з пачатку пандэміі МАК здзейсніўвялікую працу і надаў станоўчую энергію барацьбе ўсяго свету з гэтай хваробай. Пандэмія аказала моцны ўплыў на правядзенне Алімпійскіх гульняў і іншых буйных спаборніцтваў, адзначыў Сі Цзіньпін. Кітай, паводле яго слоў, мае намер і далей каардынаваць намаганні з МАК і падтрымліваць правядзенне Алімпіяды ў Токіа.Кітай гатовы ўмацоўваць супрацоўніцтва з МАК у галіне вакцын,каб агульнымі сіламі выбудаваць эфектыўны ахоўны бар'ер для спартсменаў, якія ўдзельнічаюць у спаборніцтвах, дадаў кітайскі лідар.

Сі Цзіньпін паказаў, што Кітай планамерна ажыццяўляе розную падрыхтоўчую працу з мэтай правядзення ва ўстаноўленыя тэрміны зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Пекіне. На дадзены момант цалкам завершана будаўніцтва спартыўных аб'ектаў, разгорнута дзейнасць па арганізацыі спаборніцтваў і ўводзе ў эксплуатацыю спартыўных арэн, выконваецца праца па абслугоўванні і забеспячэнні гульняў, праводзяцца адпаведныя рэкламныя і культурныя мерапрыемствы. Кітай правёў тэставыя спаборніцтвы па снежных і лядовых дысцыплінах, што дазволіла правесці эфектыўную праверку ключавых аспектаў арганізацыі гульняў, адзначыў старшыня КНР. Кітай мае намер таксама арганізаваць розныя тэставыя спаборніцтвы ў другім паўгоддзі, каб закласці трывалы падмурак для паспяховага правядзення Алімпіяды і Паралімпіяды ў Пекіне, дадаў ён.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што зімовыя Алімпійскія і Паралімпійскія гульні ў Пекіне — грандыёзны спартыўны форум, арэна сумленнага суперніцтва спартсменаў з усяго свету. Ён падзякаваў МАК за актыўную падтрымку і кіраўніцтва ў падрыхтоўцы Алімпіяды і Паралімпіяды. Кітай цалкам упэўнены, што зімовыя Алімпійскія і Паралімпійскія гульні ў Пекіне будуць праведзены своечасова і паспяхова, і мае намер разам з МАК і ўсёй міжнароднай супольнасцю працаваць над тым, каб зрабіць наступныя гульні яскравай алімпійскай падзеяй, падкрэсліў Сі Цзіньпін.

Т. Бах павіншаваў Кітай з дасягненнямі ў розных галінах развіцця і асабліва з тым, што Кітай першым даў паспяховы адпор пандэмііCOVID-19 і аднавіў эканамічны рост, што адыграла значную ролю ў глабальным супрацоўніцтве па барацьбе з пандэміяй і аднаўленні сусветнай эканомікі. МАК, па словах яго кіраўніка, надае вялікае значэнне супрацоўніцтвў з Кітаем і жадае ўзмацніць супрацоўніцтва з кітайскім бокам у галіне вакцын. У сапраўдны момант падрыхтоўка да пекінскай зімовай Алімпіяды ўступіла ў важную фазу, падкрэсліў ён. МАК цвёрда прытрымліваецца Алімпійскай хартыі, выступае супраць палітызацыі алімпійскага руху, гатовы да працягу цеснага супрацоўніцтва з кітайскім бокам, падтрымлівае яго працу па своечасовым правядзенні зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Пекіне. Т. Бах выказаў спадзяванне, што Алімпіяда і Паралімпіяда ў Пекіне прадэманструюць свету прыклад эфектыўнай барацьбы з пандэміяй, дадуць стымул міжнароднаму развіццю зімовых відаў спорту, унясуць важны ўклад у развіццё алімпійскага руху.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ