Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам ДРК Ф.Чsсекэдзі
Старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Феліксам Чысекэдзі.Сі Цзіньпін заявіў, што ДРК з'яўляецца важным партнёрам КНР па супрацоўніцтве ў Афрыцы. Кітай заўсёды разглядае і развівае адносіны з ДРК са стратэгічнай вышыні і доўгатэрміновай перспектывы, падтрымлівае яе ў абароне нацыянальнай незалежнасці, суверэнітэту, бяспекі і інтарэсаў развіцця. Сі Цзіньпін заявіў пра намер кітайскага боку ўмацоўваць палітычныя сувязі і ўзаемадзеянне з ДРК па пытаннях дзяржаўнага кіравання,дадаўшы, што ўдзел ДРК ў сумесным будаўніцтве "Аднаго пояса і аднаго шляху" стварыла новую платформу і адкрыла новыя перспектывы для супрацоўніцтва дзвюх краін. Кітай гатовы працаваць з ДРК над сумесным планаваннем далейшага супрацоўніцтва, а таксама ўмацаваннем практычнага супрацоўніцтва ў такіх галінах, як гандаль і эканоміка,інфраструктура, медыцына і ахова здароўя, сельская гаспадарка і культура для прасоўвання адносін паміж КНР і ДРК на новы ўзровень, заявіў Сі Цзіньпін.
Старшыня КНР падкрэсліў, што дзякуючы сумесным намаганням абодвух бакоў традыцыйная кітайска-афрыканская дружба і працягваюе паглыбляцца, супрацоўніцтва ў сферы гандлю і інвестыцый набірае абароты, а каардынацыя ў міжнародных справах становіцца больш цеснай. Сі Цзіньпін адзначыў, што ўмацаванне салідарнасці і супрацоўніцтва з афрыканскімі краінамі заўсёды з'яўляецца рашучым стратэгічным выбарам Кітая. Кітайпадтрымлівае ДРК у выкананні ролі зменнага старшыні Афрыканскага саюза і гатовы ўмацаваць узаемадзеянне і каардынацыю з ДРК для паспяховага правядзення чарговага Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве.
Сі Цзіньпін заявіў, што Кітай падтрымлівае Афрыку ў рэалізацыі Парадку дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030года і спрыяе фарміраванню ў міжнароднай супольнасці сумесных намаганняў для падтрымкі Афрыкі.
Ф. Чысекэдзі, у сваю чаргу, ад імя ДРК і Афрыканскага саюза павіншаваў Сі Цзіньпіна са 100-годдзем КПК. Ён адзначыў, што сяброўства паміж ДРК і КНР — моцнае. ДРК цвёрда прытрымліваецца прынцыпам аднаго Кітая. Прэзідэнт ДРК выказаў намер падтрымліваць цесныя сувязі з КНР і паглыбляць супрацоўніцтва ў такіх галінах, як гандаль і эканоміка, рэсурсы і інфраструктура. Ён падзякаваў кітайскаму боку за прадастаўленыя вакцыны і матэрыяльныя рэсурсы, а таксама іншую дапамогу,аказаную Афрыцы ў барацьбе з эпідэміяй COVID-19.