Экспарт Тайваня ў мацерыковы Кітай і Сянган вырас на 32,2%

2021-05-08 15:37:36
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Экспарт Тайваня ў мацерыковы Кітая і Сянган у красавіку дасягнуў 14,82 млрд долараў ЗША, што на 32,2% больш у параўнанні з тым жа месяцам папярэдняга года. Пра гэта паведаміла сёння фінансавае ведамства Тайваня. Гэты паказчык склаў 42,4% агульнага аб'ёму экспарту Тайваня за красавік, адзначаецца ў прэс-рэлізе ведамства.

Імпарт на Тайвань з мацерыковага Кітая і Сянгана ў мінулым месяцы вырас на 19,3% і склаў 6,57 млрд долараўЗША.

Кітай і Сянган па-ранейшаму застаюцца для Тайваня найбуйнейшымі экспартнымі рынкамі і крыніцамі станоўчага сальда гандлёвага балансу.

Па выніках красавіка агульны аб'ём экспарту Тайваня павялічыўся на 38,7%-- да 34,96 млрд долараў ЗША. У сваю чаргу, агульны аб'ём імпарту вырас на 26,4% у параўнанні з годам раней, дасягнуўшы 28,79 млрд долараў ЗША.

Прадстаўнікі ведамства выказалі аптымізм у адносінах да перспектыў тайваньскага экспарту ў сувязі з тым, што асноўныя параметры сусветнай эканомікі паляпшаюцца, а Тайвань валодае канкурэнтнай перавагай ў сектары паўправаднікоў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ