Валютныя рэзервы Кітая выраслі ў красавіку 2021 года

2021-05-08 15:39:17
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У канцы красавіка 2021 года валютныя рэзервы Кітая павялічыліся да 3,1982 трлн долараў ЗША, што на 28,2 млрд ддолараў больш, чым у канцы сакавіка. Пра гэта сведчаць звесткі Дзяржаўнага ўпраўлення валютнага кантролю КНР.

Каментуючы рост паказчыка ў красавіку, Ван Чуньін, афіцыйны прадстаўнік упраўлення, патлумачыла, што аперацыі з замежнай валютай ажыццяўляліся стабільна, а попыт і прапанова на валютным рынку былі ў асноўным збалансаваныя. Ван Чуньін патлумачыла рост валютных рэзерваў краіны сукупным эфектам пераліку валюты і змены коштаў на актывы.

Памер валютных рэзерваў у цэлым застаецца стабільным, бо эканоміка Кітая ўзяла добры старт у бягучым годзе, а таксама дзякуючы новым поспехам у галіне высакаякаснага развіцця і больш гнуткаму абменнамукурсу юаня, сказала Ван Чуньін.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ