Кітайскія астраномы пачалі паглыбленае даследаванне пульсараў з дапамогай FAST
Дзякуючы найбуйнейшаму ў свеце радыётэлескопу FAST кітайскія астраномы знайшлі першы трохмерны доказ калінеацыі паміж хуткасцю і воссю кручэння пульсараў.
FAST -- сферычны радыётэлескоп з 500-мятровай апертураю, усталяваны ў правінцыі Гуйчжоу на паўднёвым захадзе Кітая. На аснове даных, атрыманых з яго дапамогай, група даследчыкаў Нацыянальнай астранамічнай абсерваторыі Акадэміі навук Кітая вывучыла рэшту звышновай зоркі S147. Вынікі іх працы апублікаваныя ў апошнім выпуску часопіса Nature Astronomy. Яны праліваюць святло на таямніцы паходжання спінаў пульсараў і азначаюць пачатак паглыбленых даследаванняў пульсараў кітайскімі астраномамі з выкарыстаннем FAST.
Пульсар, або нейтронная зорка, якая вельмі хутка абарачаецца вакол сваёй восі, узнікаюць ад звышновай успышкі, якая адбываецца ў ходзе памірання масіўных зорак, распавяла член даследчай групы Яа Цзюймэй. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў даследаванняў навукоўцы заўважылі наяўнасць узаемасувязі паміж хуткасцю і воссю кручэння маладых пульсараў. Аднак, з-за крайніх цяжкасцяў у вымярэнні іх радыяльнай хуткасці далейшае вывучэнне суадносін паміж воссю кручэння пульсараў і вектарамі іх прасторавай хуткасці ў асноўным абмяжоўвалася двухмернай нябеснай плоскасцю, перпендыкулярнай лініі гледжання.
Засяродзіўшыся на назіранні пульсара пад кодавай назвайJ0538+2817 у S147, даследчыкі ўпершыню атрымалі радыяльнае становішча пульсара адносна мяжы рэшты звышновай зоркі і яго радыяльную хуткасць.
"Супаставіўшы гэтыя новыя адкрыцці з раней вымеранай папярочнай хуткасцю, мы атрымалі трохмерную хуткасць пульсара", -- адзначыла Яа Цзюймэй.