Абломкі кітайскай ракеты-носьбіта Long March-5B Y2 зноў увайшлі ў атмасферу, вялікая іх частка згарэла

2021-05-10 11:24:52
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Абломкі апошняй ступені ракеты-носьбіта Long March-5B Y2 зноў увайшлі ў атмасферу Зямлі 9 мая а 10:24 па пекінскім часе, паведамілі ў Канцылярыі Праграмы пілатуемай касманаўтыкі Кітая.

Большая частка касмічнага апарата згарэла ў шчыльных слаях атмасферы, астатнія фрагменты ўпалі ў раён марской акваторыі з каардынатамі 2,65 градуса паўночнай шыраты і 72,47 градуса ўсходняй даўгаты.

29 красавіка ракета-носьбіт Long March-5B Y2 з асноўным модулем касмічнай станцыі "Цяньхэ" на сваім борце стартавала з касмадрома Вэньчан, які размешчаны на ўзбярэжжы паўднёвакітайскай астраўной правінцыі Хайнань.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ