Паспяхова ўжыты першы распрацаваны ў Кітаі "разумны" агрэгат для кладкі безбаластных рэек
8 траўня ў Кітаі на месцы будаўніцтва хуткаснай чыгункі Чжанцзяцзе-Цзішоу-Хуайхуа "разумны" агрэгат для кладкі безбаластных рэек тыпу WPZ-500, распрацаваны пад кіраўніцтвам карпарацыі China Tiesiju Civil Engineering Group Co.,Ltd, паспяхова замацаваў на пакладзеным месцы пару рэек даўжынёй 500 м. Гэта азнаменавала паспяховае прымяненне першага распрацаванага ў Кітаі "разумнага" агрэгата для кладкі безбаластных рэек.
Як стала вядома, хадавая частка "разумнага" агрэгата для кладкі безбаластных рэек складаецца з колавых шын, колавых рэек і гусенічнага ланцуга. Агрэгат уключае ў свой склад чатыры апарата: доўгарэльсавую "разумную" машыну для сартавання, "разумную" машыну для праталківання, "разумны" барабанны смеццявоз і "разумны" цягач. Пры стварэнні агрэгата ў поўнай меры былі выкарыстаны такія перадавыя тэхналогіі, як "разумныя" робаты, інтэрнэт рэчаў, вялікія даныя і дакладнае вызначэнне месцазнаходжання шляхам лазернага сканавання. Дадзены агрэгат здольны "разумным спосабам" ажыццяўляць кропкавае буксіраванне і праштурхоўванне доўгіх рэек, кропкавае размяшчэнне барабана і аўтаматычную ўтылізацыю барабана, укладванне штабелямі, транспарціроўку і іншыя тэхналагічныя аперацыі.
Акрамя таго, праца агрэгата была ўдасканалена з выкарыстаннем смарт-тэхналогій з пункту гледжання такіх пытанняў, як кантроль над аперацыямі, дапаможны кантроль, выдаленая эксплуатацыя і тэхнічнае абслугоўванне, арганізацыя будаўнічых работ. У параўнанні з традыцыйнымі метадамі кладкі рэек, дадзены агрэгат дазваляе зэканоміць 63 % дапаможнага працоўнага персаналу, павысіць узровень механізацыі да 90 %, эфектыўна скараціць колькасць выкарыстоўванай рабочай сілы і знізіць працаёмкасць. Зыходзячы з гэтага, асабліва важным з'яўляецца распаўсюджванне дадзенага агрэгата ў раёнах, дзе назіраецца дэфіцыт працоўнай сілы, у халодных гарыстых раёнах, а таксама ў раёнах, размешчаных высока над узроўнем мора і ў іншых раёнах з асаблівымі ўмовамі.
Па наяўных звестках, хуткасная чыгунка Чжанцзяцзе-Цзішоу-Хуайхуа вядомая як "самая прыгожая хуткасная чыгунка для дапамогі бедным". Яе маршрут праходзіць праз Чжанцзяцзе / горны раён Улін /, Цзішоу, Хуайхуа і іншыя месцы. Мяркуецца, што хуткасць руху цягнікоў па дадзенай магістралі будзе складаць 350 км / г. Пасля таго, як чыгунка будзе пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю, з Хуайхуа да Чжанцзяцзе можна будзе даехаць не за 3,5 гадзіны, як цяпер, а ўсяго за гадзіну, і сыдуць у мінулае часы, калі старажытны горад Фэнхуан, Цзішоу і іншыя цэнтры культурнага турызму не мелі доступу па хуткаснай чыгункі. Адкрыццё магістралі будзе мець важнае значэнне для прасоўвання эканамічнага будаўніцтва цэнтральных і заходніх раёнаў КНР і асабліва для развіцця горнага раёна Улін.
На дадзены момант будаўніцтва асноўных аб'ектаў хуткаснай чыгуначнай магістралі Чжанцзяцзе-Цзішоу-Хуайхуа ўжо практычна завершана. Чакаецца, што чыгунка будзе ўведзена ў эксплуатацыю да канца бягучага года.