СААЗ адобрыла кітайскую вакцыну ад COVID-19 для экстранага прымянення

2021-05-11 11:31:30
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На днях Сусветная арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) уключыла ў спіс вакцын, рэкамендаваных для экстранага прымянення супраць COVID-19, кітайскую вакцыну вытворчасці Sinopharm, зрабіўшы яе 6-й па ліку вакцынай, якая атрымала адабрэнне СААЗ на прадмет бяспекі, эфектыўнасці і якасці.

Пра гэта 7 мая заявіў генеральны сакратар арганізацыі Тэдрас Аданам Гебрэісус. Гэта сур'ёзны прарыў, улічваючы, што Sinopharm сталася першай «незаходняй» вакцынай, якая атрымала адабрэнне СААЗ, - канстатуюць спецыялісты.

Каментуючы рашэнне СААЗ, афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін заявіла, што Кітай будзе працягваць прыкладаць сумесныя з іншымі краінамі і рэгіёнамі свету намаганні, каб пашыраць даступнасць вакцын для краін, якія развіваюцца, і ўносіць уклад у больш хуткае дасягненне перамогі міжнароднай супольнасці над пандэміяй.

«Як заявіў Тэдрас Аданам Гебрэісус, вакцына вытворчасці Sinopharm - гэта першая кітайская вакцына, класіфікаваная СААЗ як бяспечная і эфектыўная», - адзначыла Хуа Чуньін. Па яе словах, Кітай абвясціў аб плане прадаставіць краінам, якія развіваюцца,10 млн. доз вакцыны супраць каронавіруса ў рамках глабальнай ініцыятывы COVAX. «Мы падтрымліваем цесныя кантакты з СААЗ па гэтым пытанні», - падкрэсліла дыпламат. Яна заклікала краіны сусветнай супольнасці, якія валодаюць дастатковымі магчымасцямі, прыняць практычныя крокі для садзейнічання справядліваму размеркаванню вакцын ва ўсіх краінах і рэгіёнах свету.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ