У Кітаі пашырылі доступ да лекаў, ахопленых сістэмай медыцынскага страхавання

2021-05-11 15:21:49
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі далі альтэрнатыўныя каналы для набыцця пацыентамі лекаў, ахопленых сістэмай медыцынскага страхавання. Пра гэта заявілі ў панядзелак у Дзяржаўным упраўленні медыцынскага забеспячэння / ДУМЗ / КНР.

Цяпер лекі, цэны на якія былі вызначаны па выніках перамоваў паміж ДУМЗ і фармацэўтычнымі прадпрыемствамі / далей згадваюцца як лекі па выгадных цэнах /, пацыенты могуць купляць альбо ў шпіталях, альбо ў прызначаных аптэках, прычым у абодвух месцах пацыенты карыстаюцца аднолькавымі ўмовамі ў аспекце пакрыцця расходаў на лекі, якія рэалізуюцца ў рамках дзяржаўнага фонду медыцынскага страхавання, паведаміў на прэс-брыфінгу кіраўнік дэпартамента па фондавым кіраванні пры ДУМЗ Хуан Хуабо.

Паводле яго слоў, такія меры прызначаныя для забеспячэння паставак адпаведных лекаў і задавальнення патрэбаў пацыентаў.

Нядаўна ДУМЗ і Дзяржаўны камітэт па справах аховы здароўя КНР сумесна апублікавалі кіраўніцтва аб усталяванні і ўдасканаленні "двух каналаў" набыцця лекаў па выгадных цэнах, згодна з якім прызначаныя рознічныя аптэкі ўпершыню будуць уключаны ў ланцужок паставак лекавых сродкаў у рамках дзяржаўнай сістэмы медстрахавання і будуць карыстацца адзінай з медустановамі аплатнай палітыкай.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ