Бум кантрактаў на першай Кітайскай міжнароднай выставе спажывецкіх тавараў (CICPE)

2021-05-11 15:23:36
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

З 7 па 10 мая ў Хайкоу / правінцыя Хайнань, Паўднёвы Кітай / прайшла першая Кітайская міжнародная выстава спажывецкіх тавараў / CICPE /.

Мерапрыемства ператварылася ў ажыўленую сцэну для падпісання кантрактаў. Больш за 30 тысяч розных закупнікоў і спецыялістаў адчулі парыў да падпісання кантрактаў і заключэння здзелак на першай Міжнароднай выставе спажывецкіх тавараў.

Пасля адкрыцця CICPE "першай замовай" стаў праект супрацоўніцтва па чорным перцы на суму 3 млрд юаняў, заключанае паміж дзвюма кампаніямі Hebei Trading Group і правінцыяй Хайнань, а павільён правінцыі Чжэцзян, толькі "пачаўшы працу", адразу ж паспяхова падпісаў 25 кантрактаў на агульную суму 60,9 млрд юаняў.

У выставачнай зоне, дзе наперабой канкурыравалі шматлікія эксклюзіўныя тавары, акцэнт на дэманстрацыі традыцыйнага майстэрства прадукцыі старых і слынных кітайскіх марак ні колькі не выглядаў анамальна. Даўно вядомая кітайская гандлёвая марка з правінцыі Гуандун Chen Li Ji Pharmaceutical Factory Co., Ltd. на адным дыханні падпісала з дзвюма хайнаньскімі прадпрыемствамі пагадненні аб супрацоўніцтве па рэалізацыі сушанай цэдры на суму 12 млн юаняў, спадзеючыся прасунуць у свеце гэтую "мясцовую візітную картку Гуандуна" праз порт свабоднага гандлю.

Аналагічным чынам прыцягвалі ўвагу і шэраг "нябачных" тавараў. Многія экспаненты заявілі, што прадстаўленыя на CICPE прадукты лічбавага юаня, выпушчаныя Банкам Кітая і іншымі кампаніямі, медыцынскія паслугі пілотнай зоны міжнароднага медыцынскага турызму "Лэчэн" у горадзе Бааа / правінцыя Хайнань /, а таксама тавары індустрыі культуры, кіно і тэлебачання ў сапраўдны момант мяняюць жыцці людзей.

Аргкамітэт арганізаваў падпісанне ключавых праектаў на месцы, мноства прадпрыемстваў праводзілі падпісанне праектаў па супрацоўніцтве на сваіх выставачных стэндах. На выставачнай плошчы ў дзесяткі тысяч квадратных метраў 857 прадпрыемстваў з Кітая прадставілі 1263 брэнда, а таксама падзялілі перавагі супрацоўніцтва, прынесеныя выставай. Па стане на 10 траўня многія павільёны і прадпрыемствы па-ранейшаму маюць намер працягваць перамовы і заключаць дамовы.

Дырэктар Бюро міжнароднага эканамічнага развіцця правінцыі Хайнань Хань Шэнцзянь заявіў, што, паводле папярэдніх падлікаў, у больш за 80 % экспанентаў ёсць намер прыняць удзел у другой па ліку CICPE.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ