Лі Кэцян заклікаў павысіць якасць і канкурэнтаздольнасць айчынных брэндаў
Серыя мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня кітайскіх брэндаў, стартовала10 мая ў горадзе Шанхай / Усходні Кітай /. Член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян даў важныя ўказанні ўдзельнікам мерапрыемстваў.
Ён падкрэсліў, што стварэнне брэндаў, павышэнне ўплыву і канкурэнтаздольнасці брэндаў Кітая з'яўляюцца важнымі мерамі па аптымізацыі прапановы, пашырэнні попыту, прасоўванні высакаякаснага развіцця. Усе ўрадавыя ведамствы і мясцовыя органы ўлады павінны, кіруючыся ідэямі генеральнага сакратара ЦК КПК Сі Цзіньпіна пра сацыялізм з кітайскай спецыфікай у новую эпоху, добрасумленна ажыццяўляць стратэгічныя рашэнні ЦК КПК і Дзяржсавета КНР, ставіць у аснову якасць і эфектыўнасць, укараняць у грамадстве брэндавую дасведчанасць, прывіваць кампаніям дух прафесіяналізму і майстравітасці, развіваць адвагу і гатоўнасць да сумленнай канкурэнцыі на адкрытым рынку, арыентавацца на рынкавы, асабліва на спажывецкі попыт, абапірацца на інавацыі і самаўдасканальвацца, ствараць новыя брэнды ва ўмовах пашырэння адкрытасці знешняму свету і актыўнага ўдзелу ў сумленным міжнародным суперніцтве, старанна павышаць якасць і комплексную канкурэнтаздольнасць тавараў і паслуг, каб яшчэ больш кітайскіх брэндаў сталі годным даверу выбарам як на ўнутраным, так і на знешнім рынку.