У Шанхаі праводзяцца мерапрыемствы ў рамках Дня кітайскіх брэндаў

2021-05-11 15:25:34
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Серыя мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня кітайскіх брэндаў, стартавала 10 траўня ў горадзе Шанхай / Усходні Кітай /. Мерапрыемствы арганізаваны Дзяржаўным камітэтам па справах развіцця і рэформаў КНР, Аддзелам прапаганды ЦК КПК, Міністэрствам прамысловасці і інфарматызацыі КНР, Міністэрствам сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў КНР, Міністэрствам камерцыі КНР, Дзяржаўным упраўленнем па рэгуляванні рынку КНР, Дзяржаўным упраўленнем па справах інтэлектуальнай уласнасці КНР і Народным урадам горада Шанхай пры асаблівай падтрымцы Камітэта па кантролі і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю пры Дзяржсавеце КНР. Мэта акцый заключаецца ва ўсебаковай рэалізацыі стратэгічных рашэнняў ЦК КПК і Дзяржсавета КНР па пытаннях развіцця брэндаў, далейшым выяўленні рухаючай ролі брэндаў, стымуляванні фарміравання моцнага ўнутранага рынку, садзейнічанні пабудове новай архітэктонікі развіцця, паскарэнні стварэння магутнай брэндавай дзяржавы. На мерапрыемствах, якія праводзяцца паралельна ў анлайн-і афлайн-фармаце, прадстаўлены новыя поспехі і новы імідж кітайскіх гандлёвых марак.

Брэнды - гэта важны паказчык комплекснай моцы краіны або рэгіёну, інтэграванае ўвасабленне высокай якасці і бездакорнай рэпутацыі. Штогод з 2017 года ў Кітаі 10 мая адзначаецца Дзень кітайскіх брэндаў, у рамках якога Дзяржкамітэт па справах развіцця і рэформаў сумесна з профільнымі ведамствамі і мясцовымі органамі ўлады арганізуе спецыяльныя мерапрыемствы, накіраваныя на стымуляванне развіцця айчынных брэндаў.

Сёлета Дзень кітайскіх брэндаў праводзіцца ва ўмовах захавання рэгулярных супрацьэпідэмічных мер, выкарыстоўваецца змешаны анлайн-і афлайн-фармат. Мерапрыемствы праходзяць пад дэвізам "Кітайскія брэнды і сусветнае выкарыстанне: змацоўваць падвойную цыркуляцыю, накіроўваць новае спажыванне". Праграма ўключае міжнародны форум па развіцці кітайскіх брэндаў і выставу незалежных брэндаў Кітая з мэтай заахвочвання самастойнага стварэння аўтэнтычных гандлёвых марак на месцах. Выстава незалежных брэндаў Кітая праходзіць на анлайн-і афлайн-пляцоўках: афлайн-выстава на плошчы каля 25 тыс. кв м уладкаваная ў Шанхаі; анлайн-выстава аб'ядноўвае некалькі рэальных выстаў і складаецца з хмарнага "вестыбюля", 37 хмарных рэгіянальных павільёнаў і 19 хмарных павільёнаў прадпрыемстваў цэнтральнага падпарадкавання.

Як паведаміла кіраўніцтва Дзяржкамітэта па справах развіцця і рэформаў, серыя мерапрыемстваў у рамках Дня кітайскіх брэндаў мае на мэце папулярызацыю і прэзентацыю новых поспехаў і іміджу айчынных гандлёвых марак, каб замацаваць у грамадстве дасведчанасць аб развіцці брэндаў, распаўсюдзіць канцэпцыю іх развіцця, стварыць спрыяльную атмасферу для развіцця, садзейнічаць стварэнню брэндаў і стымуляваць фарміраванне моцнага ўнутранага рынку.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ