Апошняе дзесяцігоддзе насельніцтва Кітая расце ў сярэднім на 0,53 % у год

2021-05-11 16:43:01
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Калі меркаваць па выніках 7-га ўсеагульнага перапісу насельніцтва Кітая, апошняе дзесяцігоддзе насельніцтва кантынентальнай часткі Кітая расце ў сярэднім на 0,53 % у год, паведамілі ў Дзяржаўным статыстычным упраўленні / ДСУ / КНР.

Паводле яго даных, тэмпы прыросту апынуліся трохі ніжэй, чым аналагічны паказчык у 0,57%, зафіксаваны з 2000 па 2010 год.

"Даныя сведчаць, што апошняе дзесяцігоддзе насельніцтва Кітая працягвала павольна расці", - заявіў кіраўнік ДСУ Нін Цзічжэ.

Пачынаючы з 1990-х гадоў агульнанацыянальны перапіс насельніцтва ў Кітаі праводзіцца кожныя 10 гадоў. Паводле апошніх даных, колькасць насельніцтва кантынентальнай часткі Кітая дасягнула 1,41178 млрд, што на 5,38 % больш, чым у 2010 годзе.

Гэтая лічба не ўключае жыхароў Сянгана, Аамэня і Тайваня, а таксама замежнікаў, якія пражываюць у 31 правінцыях, аўтаномных раёнах і гарадах цэнтральнага падпарадкавання кантынентальнай часткі краіны.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ