У Кітаі апублікаваныя вынікі 7-га ўсеагульнага перапісу насельніцтва

2021-05-11 17:04:26
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У аўторак у Кітаі былі апублікаваныя вынікі 7-га ўсеагульнага перапісу насельніцтва краіны.

Згодна з інфармацыяй Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР / ДСУ /, правядзенне перапісу насельніцтва - найбуйнейшага ў сваім родзе ў свеце - дапамагае Кітаю вызначыць памер, структуру і размеркаванне насельніцтва, а таксама апошнія дэмаграфічныя змены і тэндэнцыі.

Чакаецца, што апошні перапіс, праведзены ў мінулым годзе, прадаставіць краіне моцную статыстычную падтрымку для садзейнічання высакаякаснаму развіццю і распрацоўцы больш мэтанакіраваных стратэгій і палітыкі, якія спрыяюць доўгатэрміноваму і збалансаванаму развіццю насельніцтва, заявілі ў ДСУ.

У агульнай складанасці ў правінцыях, гарадах, паветах, пасёлках і вёсках было створана 679 тыс. устаноў для правядзення перапісу насельніцтва, і былі задзейнічаныя больш за 7 млн перапісчыкаў для дакументавання дэмаграфічнай інфармацыі ад дзвярэй да дзвярэй па ўсёй краіне.

Падчас перапісу былі сабраныя даныя, уключаючы імя, ідэнтыфікацыйны нумар асобы, пол, сямейнае становішча, адукацыю і прафесію кітайскіх грамадзян.

Колькасць насельніцтва кантынентальнай часткі Кітая дасягнула 1,41178 млрд чалавек, што на 5,38 % больш у параўнанні з вынікамі папярэдняга агульнанацыянальнага перапісу насельніцтва, які адбыўся ў 2010 годзе.

Паводле даных ДСУ, гэтая лічба не ўключае жыхароў Сянгана, Аамэня і Тайваня, а таксама замежнікаў, якія пражываюць у 31 адміністрацыйнай адзінцы правінцыйнага ўзроўню ў кантынентальнай частцы краіны.

Раней у краіне праводзіліся усеагульныя перапісы насельніцтва ў 2010, 2000., 1990, 1982, 1964 г. і 1953 гадах.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ