Узровень адукацыі кітайскага насельніцтва павысіўся за мінулыя дзесяць гадоў - вынікі агульнанацыянальнага перапісу насельніцтва

2021-05-12 17:36:32
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На працягу мінулых дзесяці гадоў Кітай дамогся прагрэсу ў актыўным распаўсюджванні вышэйшай адукацыі і ліквідацыі непісьменнасці сярод маладога насельніцтва, заявілі ў аўторак у Дзяржаўным статыстычным упраўленні КНР.

Узровень адукацыі насельніцтва Кітая бесперапынна павышаўся, адзначыў кіраўнік Дзяржстата Нін Цзічжэ, спасылаючыся на даныя сёмагаагульнанацыянальнага перапісу насельніцтва, апублікаваныя ў аўторак.

Ён паведаміў, што колькасць чалавек, якія атрымалі ці атрымліваюць вышэйшую адукацыю, дасягнула 218,36 млн, прычым іх доля ў агульным насельніцтве краіны павысілася з 8 930 на 100 тыс. чалавек у 2010 годзе да 15 467 на 100 тыс.чалавек у 2020 годзе.

Акрамя таго, паводле даных перапісу, узровень непісьменнасці сярод кітайскага насельніцтва знізіўся да 2,67 %. Для параўнання, па выніках перапісу насельніцтва, праведзенага ў 2010 годзе гэты паказчык складаў 4,08 %. Пры гэтым сярэдняя працягласць атрымання адукацыі сярод насельніцтва ва ўзросце 15 гадоў і старэй павялічылася з 9,08 гадоў да 9,91 года.

Пачынаючы з 1990 года, Кітай праводзіць агульнанацыянальны перапіс насельніцтва кожныя дзесяць гадоў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ