На выканаўчым пасяджэнні Дзяржсавета КНР вырашана падоўжыць меры па падтрымцы занятасці
Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян 12 мая правёў чарговае выканаўчае пасяджэнне Дзяржсавета, на якім было вырашана падоўжыць да канца года дзеянне асобных палітычных мер па палягчэнні нагрузкі, стабілізацыі і пашырэнні занятасці, а таксама вызначаны крокі па далейшай падтрымцы гнуткай занятасці. Удзельнікі пасяджэння распарадзіліся ўзмацніць фінансавую падтрымку прадпрыемстваў і галін, якія працягваюць адчуваць негатыўны ўплыў пандэміі COVID-19, і прынялі праект палажэння аб сейсматрывалым будаўніцтве.
На пасяджэнні было адзначана, што шэраг надзвычайных, паэтапных мер па палягчэнні нагрузкі, стабілізацыі і пашырэнні занятасці, прыняты ў мінулым годзе ў адпаведнасці з распараджэннямі ЦК КПК і Дзяржсавета КНР, даў прыкметны эфект і дазволіў захаваць занятасць. У бягучым годзе ціск на сектар занятасці па-ранейшаму даволі значны, таму неабходна і далей надаваць яму першарадную ўвагу, аказваць палітычную падтрымку намаганням суб'ектаў рынку, асабліва сярэдніх, малых і мікрапрадпрыемстваў, па стабілізацыі занятасці і працаўладкаванні прыярытэтных груп насельніцтва. Удзельнікі пасяджэння вырашылі, па-першае, прадоўжыць правядзенне палітыкі страхавання ад беспрацоўя і зваротных выплат для стабілізацыі занятасці. У гэтым годзе рэгіёны адзінага планавання могуць вярнуць з рэшты леташніх рэзервовых сродкаў фонду страхавання ад беспрацоўя з тэрмінам дзеяння больш за 1 год да 30 % леташніх страхавых узносаў адпаведным патрабаванням буйным прадпрыемствам і да 60 % - адпаведным патрабаванням сярэднім, малым і мікрапрадпрыемстваў. Па-другое, да канца бягучага года падаўжаецца палітыка выплаты дапамог на прафесійную падрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі выпускнікам-практыкантам, выдачы дапамог па беспрацоўі і часовых бытавых субсідый, падтрымкі базавай занятасці выпускнікоў ВНУ. Прадпрыемствы, якія працаўладкоўваюць прадстаўнікоў прыярытэтных груп, будуць ва ўстаноўленым парадку часткова або цалкам вызваляцца ад падаткаў і атрымліваць субсідыі на сацыяльнае страхаванне. Па-трэцяе, будзе стымулявацца рынкавая занятасць, узмацняцца падтрымка інавацый і прадпрымальніцтва, укараняцца выдача забяспечаных крэдытаў і дыскантавання, заахвочвацца эканамічная самастойнасць, занятасць і прадпрымальніцкая актыўнасць выпускнікоў.