У Кітаі ўзровень даверу да ўрада падскочыў да 98%
У Кітаі ўзровень даверу да цэнтральных уладаў падскочыў да 98%, дзякуючы эфектыўным мерам урада па барацьбе з эпідэміяй COVID-19. Пра гэта піша «Washington Post» са спасылкай на вынікі агульнанацыянальнага сацапытання, праведзенага ў КНР Ёркскім універсітэтам у партнёрстве з кітайскімі ВНУ.
Аўтары даследавання нагадалі, што ў 2018 годзе ўзровень даверу да цэнтральных уладаў у КНР складаў 95%, да адміністрацый на месцах - 69%. Паспяховае падаўленне эпідэміі каронавіруса рэзка павысіла давер да ўладаў на месцах. Так, узровень даверу да павятовых адміністрацый на сёння складае 93%, да муніцыпальных - 94%, да правінцыйных - 95%.
49% рэспандэнтаў паведамілі, што пасля эпідэміі ў іх вырас давер да цэнтральных уладаў, у 48% ён застаўся на ранейшым узроўні.