Ван І правёў адкрытае пасяджэнне СБ ААН па палесціна-ізраільскім канфлікце
Член Дзяржсавета КНР, міністр замежных спраў Ван І правёў экстраннае адкрытае пасяджэнне Савета Бяспекі ААН па палесціна-ізраільскім канфлікце. На мерапрыемстве, якое прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі, прысутнічалі міністры замежных спраў Палесціны, Іарданіі, Егіпта, Туніса, Нарвегіі, Ірландыі, Алжыра, намеснік замежных спраў Расіі, прадстаўнік Лігі арабскіх дзяржаў, пастаянныя прадстаўнікі ў ААН Ізраіля, ЗША, Эстоніі, В'етнама, Мексікі, Кеніі, Вялікабрытаніі, Індыі, Нігера, Сэнт-Вінсэнта і Грэнадыны, Францыі. На пасяджэнні выступілі генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш і спецыяльны каардынатар ААН па Блізкаўсходнім мірным працэсе Тор Венесланд.
Ван І адзначыў, што канфлікт паміж Ізраілем і Палесцінай нарастае, прыводзячы да вялікіх чалавечых страт, у тым ліку жанчын і дзяцей. Сітуацыя становіцца вельмі трывожнай і сур'ёзнай, неабходна неадкладна спыніць агонь і спыніць гвалт, працягнуў ён. Па словах кіраўніка МЗС КНР, міжнародная супольнасць павінна тэрмінова перайсці да дзеянняў, кінуць усе сілы на прадухіленне далейшага пагаршэння сітуацыі, зрабіць усё магчымае, каб рэгіён зноў не пагрузіўся ў нестабільны стан, а таксама з усіх сіл абараняць жыццё і бяспеку мясцовага насельніцтва.
Ван І ўказаў, што нестабільнасьць у гэтым рэгіёне адлюстроўваецца на спакоі ўсяго свету. Толькі пры ўсебаковым, справядлівым і доўгатэрміновым вырашэнні палесцінскага пытання на Блізкім Усходзе можа сапраўды ўсталявацца працяглы мір і бяспека.
Удзельнікі сустрэчы заклікалі Ізраіль і Палесціну неадкладна спыніць агонь, выконваць адпаведныя рэзалюцыі СБ ААН і міжнароднае права, каб садзейнічаць зніжэнню напружанасці ў рэгіёне.